Пабачыў свет „Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі”



Першы ў Беларусі „Дыялектны слоўнік медыцынскіх тэрмінаў Беларусі”, выданы друкарняй Гарадзенскага медуніверсітэта. Яго аўтар – лексікограф і педагог Віктар Варанец.

img_5957

Паўтысячы беларускіх словаў, якія зьмешчаны ў слоўніку, паказваюць, што сучасная медыцынская лексіка вычарпала далёка ня ўвесь мясцовы патэнцыял. Праца над слоўнікам вялася на працягу двух гадоў.

img_5958

Кажа Віктар Варанец: 

– У нас ёсць яшчэ адна крыніца запатрабаваная для папаўнення медыцынскай лексікі. Чым меньш запазычанняў, тым мова лічыцца больш дасканалай і развітай. Па вялікім рахунку, у нас такія словы ёсць, і калі я іх зьбіраў, звярнуў увагу, што, скажам, некаторыя словы досыць шырока распаўсюджаны былі на Беларусі. Калі была развіта медыцына і карысталіся нейкімі нацыянальнымі тэрмінамі, значыць гэта мова мае свае вельмі-вельмі даўнія вытокі.

Дыялектны слоўнік можа дапамагчы маладым медыкам, якія накіроўваюцца ў розныя мясцовасьці Беларусі, добра арыентавацца ў дыялектных тэрмінах, а таксама ўзбагаціць сваю мову.

img_5959

img_5960

img_5961

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара