Пачалася праца па выданні спадчыны Віктара Леанені



Выдаць спадчыну таленавітага пісьменніка. Так вырашала грамадскасць у Полацку. Віктар Леаненя пры жыцці практычна не меў афіцыйных кніг. У 2014 годзе ён пайшоў з жыцця.

dsc00100

Сын пісьменніка Мікола Леаненя

Як паведаміў сын пісьменніка Мікола Леаненя, большасць зборнічкаў паэзіі полацкага таленавітага творцы былі самаробнымі і друкаваліся на хатнім прынтары:

– Штосьці мы друкавалі самі на сваім прынтары. Рабілі такія самаробныя кніжачкі. Штосьці невялікім накладам выдавалася ў рэгіянальных друкарнях. Цяжка было з выданнем. Ён спрабаваў адшукаць спонсараў, але я ведаю, у яго гэта не атрымлівалася.

knigi_lieanieni

Ужо пачалася праца па ўкладанні кнігі выбраных вершаў пісьменніка. Затым пабачыць свет яго кніга прозы і краязнаўчы зборнік артыкулаў па гісторыі Полацка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара