Пачаўся фестываль “Слонімскія цудадзействы”



12 снежня, у Слоніме пачаўся Х гарадзенскі абласны фестываль узорных тэатральных калектываў “Слонімскія цудадзействы”. Фестываль праходзіць на сцэнах раённага Цэнтра культуры і драматычнага тэатра. У ім прымаюць удзел 9 узорных тэатральных калектываў Гарадзеншчыны. Гэта калектывы са Слоніма, Гародні, Шчучына, Дзятлава, Шчорсаў, Мастоў, Астрына, Гудзевічаў, Ліды і Мінойтаў.

Па словах старшыні журы фестывалю заслужанага артыста Беларусі, рэжысёра Гарадзенскага абласнога драмтэатра Сяргея Курыленкі, галоўныя мэты фестывалю — ўмацаванне ролі і папулярызацыя ўзорных тэатраў вобласці, падтрымка, стымуляванне і развіццё дзіцячай тэатральнай творчасці і ўтварэнне новых.

Рэпертуар калектываў-удзельнікаў фестывалю склалі пастаноўкі на розную тэматыку, але найперш творы беларускай і замежнай класікі, аўтарскія спектаклі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.