Пачаўся прыём заявак на „Бардаўскую восень-2016″



Пачаўся прыём заявак на конкурсную праграму фестывалю аўтарскай песні ў Бельску-Падляскім „Бардаўская восень-2016″. Традыцыйна да ўдзелу запрашаюцца беларускамоўныя музыкі, старэйшыя за 18 год.

Свае акустычныя праграмы сольныя выканаўцы і гурты прадставяць на канцэртным праслухоўванні ў Менску. Лепшыя з выступоўцаў менскага адбору пазмагаюцца за Гран-пры ў Бельску. Прычым, арганізатары не абмяжоўваюць канкурсантаў пэўнай стылістыкай.

Для ўдзелу неабходна даслаць запоўнены фармуляр на адрас [email protected] не пазней 16-га верасня. Адборачны канцэрт адбудзецца ў менскім клюбе ILI 18-га верасня. Апроч канкурсантаў, чакаюцца выступы адмысловых гасцей, імёны які пакуль трымаюцца ў сакрэце.

tel. +48 511 527 544, +375 29 960 58 29

e-mail: [email protected]

FB: https://www.facebook.com/alexcatrabbit

VK: https://new.vk.com/ales_bs

Беларускае Радыё Рацыя