Пад Лідай адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы



На аграсядзібе «Гасціна» пад Лідай прайшоў фэст патрыятычнай беларускай песні. Такім чынам лідчукі і госці фестывалю адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы.

Па словах паэта Міхася Скоблы, фэст пад Лідаю стаў добрай альтэрнатывай аналагічнаму фестывалю на Крапівенcкім полі, правядзенню якога сёлета зноў перашкодзілі ўлады.

— Перааралі тое поле Крапівенскае, перакапалі ўсе пад′езды, але заараць беларускую памяць нікому не ўдасца. У адказ на тое, што поле ўлада зрабіла недаступным, хай гэтыя Дні беларускай вайсковай славы адзначаюцца вось так, па ўсёй Беларусі, хай яны размнажаюцца, хай беларускі вольны дух лунае ў дзясятках і сотнях вось такіх сімвалічных Крапівенскіх палёў. 

Пад час фестывалю патрыятычнай беларускай песні выступілі такія барды як Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Чарняк, паэты Міхась Скобла, Зміцер Захарэвіч і Станіслаў Суднік, актор Алег Лазоўскі. А так сама свае карціны выстаўляў мясцовы мастак Яўген Лукашэвіч.

dscf6848

dscf6857

dscf6862

dscf6866

dscf6867

Фэст адбыўся дзякуючы намаганням мясцовых грамадскіх актывістаў, пры дапамозе «Руху за Свабоду».

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара