„Падарожнікі ў часе”



Багушэвіч – байкер, Колас – хіпстэр. Такія новыя абліччы беларускіх дзеячоў можна ўбачыць на праекце гарадзенскага студэнта Аляксандра Перагудава. Новы выгляд беларусаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддя маладзён размясціў у фэйсбуку пад назвай „Падарожнікі ў часе”. Ідэю стварэння такога праекта маладзёну падказаў адзін з яго выкладчыкаў, які пабачыў сучасныя выявы старажытных ангельцаў, – кажа Аляксандр Перагудаў.

– Я браў тыя постаці, якіх захаваліся фотаздымкі і якія жылі ў час з’яўлення фатаграфіі. Бо я браў чорна-белыя фотаздымкі, з дапамогай кампутарных праграм рабіў іх каляровымі і ўжо потым злучаў іх з сучаснымі здымкамі, рабіў іх у сучасным абліччы.

Праект з беларускімі дзеячамі з’явіўся ўпершыню у Беларусі. Іншыя праекты Аляксандра Перагудава  тычыліся параўнання сучасных і старых вуліц Гародні, а таксама каталагізавання розных знакаў і сымваляў на старажытнай Каложы.

Беларускае Радыё Рацыя