“Падарожжы па родных мясцінах” Аляксандра Місцюкевіча



Кнігу Аляксандра Місцюкевіча запрэзентавалі на Тыдні беларускага мыслення ў Гародні. “Падарожжы па родных мясцінах” – гэта краязнаўчае апісанне чатырох вёсак, з якімі быў звязаны аўтар, а менавіта Піронім, Львоўшчына, Ісаевічы і Дзераўная.

Сваю працу Аляксандр Місцюкевіч пачынаў з радаводу, пісаў артыкулы ў “Газеце Слонімскай”,  а ў выніку за 8 гадоў пошукаў матэрыялаў назбіралася на гістарычнае выданне.

– Першы мой артыкул у “Газеце Слонімскай” быў пра Дзераўноўскую царкву, пасля пра сваю родную вёску. А калі родная вёска, то і яе гісторыя: куды яна адносілася, хто быў там уладальнікам. Адкуль жа мая бабуля па маці? Гэта Львоўшчына. Значыць і пра гэта пішу. Вось так паступова і назбіраліся гэтыя артыкулы.

Аляксандр Місцюкевіч з’яўляецца грамадскім актывістам, краязнаўцам, шматгадовым кіраўніком абласной рады Таварыства беларускай мовы. Прцу яго жыцця выдала фірма „ЮрСаПрынт” за асабісты кошт аўтара.

Беларускае Радыё Рацыя