“Падказкі дзецям” ад Івана Мельнічука



Выйшла з друку дзіцячая кніжка пісьменніка і паэта з Берасцейшчыны, старшыні абласнога Саюзу беларускіх пісьменнікаў Івана Мельнічука пад назвай “Падказкі дзецям”. Прэзентацыя яе адбылася ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы Берасця. На прэзентацыі прысутнічалі сябры па цэху, былыя аднакурснікі Мельнічука і наогул аматары творчасці паэта. Кніга ненавязліва накіроўвае дзяцей да добрых дзеянняў, да выхавання ў дзіцяці правільнага накірунку па жыцці, кажа Іван Мельнічук:

– Падказкі ва ўсіх справах, ва ўсіх учынках, ва ўсіх дзеяннях нашых дзяцей. Што б не ўзялі, у кнізе непрыкметна праходзіць думка, што трэба рабіць дабро, што трэба паступаць правільна. І без натацый.

“Падказкі дзецям” выйшлі накладам трохсот асобнікаў у менскім выдавецтве “Кнігазбор” і з’явіліся на паліцах кніжных крам і дзіцячых бібліятэк.

Melniczuk_800

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце