Паэтычная сустрэча маладых сіл „Белавежы”



У Цэнтры пра­ва­слаў­най куль­ту­ры ў Бе­ла­сто­ку прайшла па­этыч­ная ве­чарына ма­ла­дых бе­ла­ру­скіх па­э­таў, чальцоў літаратурнага аб’­яд­нан­ня “Бе­ла­ве­жа” Ка­ця­ры­ны Сян­ке­віч, Юстыны Каролька ды Юр­кі Буй­ню­ка. Літаратары не толькі пачыталі свае вершы, але таксама адказвалі на пытанні прысутных. На думку журналісткі Тыднёвіка беларусаў у Польшчы „Ніва” Міры Лукшы, без пераемнасці пакаленняў у літаратурным аб’яднанні „Белавежа” не будзе развіцця:

– Напрыклад, Ка­ця­ры­на Сян­ке­віч нарадзілася роўна праз 100 гадоў пасля нашага першага белавежца – Лявона Васілеўскага. Таму стагоддзе – гэта нямала. Вельмі добра, што яны з’явіліся ў нас. Яны ўжо не пачаткоўцы. Яны прыйшлі на радасць старэйшым белавежцам, бо гэта новае пакаленне, пакаленне ўнукаў “Белавежы”.

Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” ўжо на працягу амаль 60-ці гадоў гуртуе вакол сябе творчых асобаў. Зборнікі вершаў маладых чальцоў аб’яднання ствараюць паэтычны вобраз беларускай Беласточыны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі