Пайшоў з жыцця Эльдар Разанаў



Разанаў быў геніяльным савецкім рэжысёрам, з тонкім гумарам і ўменнем «ствараць» акцёраў.

Ён трапіў у адну з маскоўскіх клінік 21 лістапада. Адзначалася, што ў 88-гадовага рэжысёра развілася дыхавіца, а падчас абследавання медыкі выявілі вадкасць у лёгкім. Прычынай смерці называецца сардэчная недастатковасць.

Эльдар Разанаў — народны артыст СССР. Ён нарадзіўся 18 лістапада 1927 у Самары. Пасля заканчэння ў 1950-м ВГІКА (майстэрня Рыгора Козінцава) на працягу пяці гадоў працаваў у дакументальным кіно на Цэнтральнай студыі дакументальных фільмаў. У 1956 годзе зняў фільм «Карнавальная ноч», які прынёс яму вядомасць.

Разанаў зняў такія карціны, як «Дзяўчына без адрасу» (1957), «Гусарская балада» (1962), «Дайце кнігу скаргаў» (1964), «Неймаверныя прыгоды італьянцаў у Расіі» (1973), «Іронія лёсу, або Лёгкі дух!» (1975), «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1979), «Вакзал для дваіх» (1982), «Жорсткі раманс» (1984 год). Прапануем успомніць 10 цытат культавага рэжысёра Разанава пра рускую нацыянальную ідэю і Пуціна:

«Рускія, калі пачытаць фальклор, заўсёды хацелі атрымаць усё, адразу і шмат і пры гэтым не працаваць. Рускія казкі — гэта і ёсць, на жаль, нацыянальная ідэя. Менталітэт, які, мякка кажучы, сімпатыі не выклікае. Найлепшыя людзі ў Расеі заўсёды існуюць насуперак яму».

«Я не веру ў Бога, таму што ў той час верыць у яго нельга было. Я нарадзіўся ў 27-м годзе, калі зносілі цэрквы, расстрэльвалі служкаў Божых. Я ніколі не верыў, але заўсёды з павагай ставіўся да вернікаў, ну, акрамя тых, хто падманвае з дапамогай веры».

«Я ў свой час таксама здымаў фільмы, дзе дзеянне адбывалася на памыйніцы. Гэта былі «Нябёсы запаветныя». А цяпер усё на памыйніцы, і людзі, якія дзейнічаюць там, таксама памыечныя. Разумееце, яны забылі такія паняцці, як гонар, сумленне, высакароднасць наогул, шчырасць, пяшчота — гэта ўсё забыта. Таму што гэта нейкія жахлівыя пітэкантрапы, на якіх немагчыма наогул глядзець, не хочацца».

«Я вельмі многія ўчынкі Ельцына ўхваляю. Але адзінае, што я не магу яму дараваць, — гэта тое, што ён прызначыў такога пераемніка, які, па-першае, проста падняў зноў, так бы мовіць, тое, што было адсунута гісторыяй — пласт гэтых прагных, страшных, цёмных людзей, якія прадстаўлялі ў нас самыя страшныя, злыя сілы, за якімі стаяць натоўпы пакараных, скрываўленых і гэтак далей, і гэтак далей. Вось чаго я дараваць яму не магу, на жаль».

«Жить бы мне в такой стране, Чтобы ей гордиться. Только мне в большом говне Довелось родиться.

Не помог России Бог, Царь или республика, Наш народ ворует, пьет, Гадит из-за рублика.

Обмануть, Предать, надуть, Обокрасть — как славно-то? Страшен путь во мрак и жуть, Родина державная.

Сколько лет все нет и нет Жизни человеческой. Мчат года…Всегда беда Над тобой, Отечество».

«Как много песен о любви к Отчизне! Певцы со всех экранов и эстрад, что, мол, для Родины не пожалеют жизни, через динамики на всю страну кричат.

А я б о том, что глубоко интимно, не декламировал, не пел бы, не орал. Когда о сокровенном пишут гимны, похоже, наживают капитал».

«Можна сказаць, што я жыву толькі дзякуючы Эме (жонка Разанава Эма Абайдуліна). Заўсёды ў жыцці трэба знаходзіць хоць бы нейкі сэнс. І я такі чалавек — магу доўга маркоціцца. У апошняй частцы сваёй кнігі я напісаў пра нас з Эмай такую фразу: «Мы з ёй як коні, якія кладуць галовы адзін на карак другому». І мне няма чаго да гэтага дадаць. Яна мне часта кажа: «Ты, галоўнае, за мяне трымайся». Вось я і трымаюся… «

«В мои годы сердечная лирика? Ничего нет смешней и опасней Лучше с тонкой улыбкой сатирика Сочинять ядовитые басни

Не давать над собой насмехаться, Тайники схоронить в неизвестность… И о чувствах своих отмолчаться, Понимая всю их неуместность…».

«Калі я здымаю фільмы, мне проста няма калі хварэць. Як толькі фільм канчаецца, хвароба і хвароба пачынае выпаўзаць з усіх шчылін. Таму для мяне — гэта рэцэпт толькі для мяне — мне трэба ўвесь час працаваць».

«Я ніколі не спрабаваў наркотыкі, але чытаў пра гэта шмат. Кіно страшнейшае за любы наркотык. Чалавек, які «пакаштаваў» кіно, добраахвотна не сыходзіць, ёсць толькі адзінкавыя выпадкі».

Наша Ніва