Турнір па стральбе з лука прайшоў у Браславе



Аматары гэтага старажытнага віду зброі з менскага клуба лучнікаў BOW’S CLUB у касцюмах эпохі ранняга Сярэднявечча спаборнічалі ў трапнасці і далёкасці стральбы.

Паводле кіраўніка і аднаго з заснавальнікаў клуба Аляксандра Кражава, сваё майстэрства лучнікі ўдасканальваюць штодзённымі трэніроўкамі:

– Нас аб’ядноўвае перадусім любоў да стральбы з традыцыйнага гістарычнага лука. На Браслаў мы прыязджаем увесь час. Не мінаем гэтае выдатнае свята. Любім тут кожны каменчык. Гэта сапраўднае для нас свята. Страляем мы кожны дзень, у нас штодзённыя трэніроўкі, гэта проза, а вось што мы на Браславе – гэта свята.

Аляксандр Кражаў з’яўляецца яшчэ і майстрам па вырабу гэтага віду зброі, ён вырабляе лукі і стрэлы пераважна для аматараў стральбы з лука ў краінах СНД і Еўропы.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя