Пакроў Прасвятой Багародзіцы



Сёння, 14 кастрычніка, Праваслаўная Царква адзначае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Яно звязана з мноствам народных звычаяў і прымавак, ды вельмі папулярнае гэтак на Падляшшы як і ў Беларусі.

Свята было ўстаноўленае у памяць пра падзеі, якая адбылася ў X стагоддзі ў Візантыі. Падчас сарацынскай аблогі Канстантынопаля вернікі ўбачылі ў храме Божую Маці, якая зняўшы з галавы хустку – распрасцерла бы покрыва над людзьмі як бы ахінаючы іх ад небяспекі. Гэта стала бачным пацверджаннем таго, што Божая Маці была і застаецца заступніцай чалавечага роду, хадайніцай і самай надзейнай пасярэдніцай паміж людзьмі і яе Сынам. У царкоўных песьнях моцна падкрэсліваецца, што яна “гарачая застуцпніца”.

У Гародні, кафедральны храм якраз пабудаваны у гонар “ Пакрова” Божай Маці. У сялянскім побыце сьвята Пакрова звязанае з завяршэннем палявых прац. Да гэтага дня трэба ўсё прыбраць з палёў і заараць зямлю. Беларусы казалі: „Да Пакровы-заганяй у хлеў каровы”, „Папрацавала зямелька да Пакрова, да вясны няхай адпачне”.

Свята прыйшло на нашыя землі ў 12-м стагоддзі і набыло ранг вялікага. На Падляшшы і ў Беларусі каля 100 храмаў у гонар Пакрова, у прыватнасці ў Гародні ёсць Свята-пакроўскі Сабор.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя