Палачане разам спявалі гімн свайго горада



Упершыню ў Полацку падчас мерапрыемстваў Дня горада адбылася акцыя «Спяваючая плошча». Прадстаўнікі розных прадпрыемстваў, навучальных установаў і нават мастацкіх калектываў арганізавана калонамі прыйшлі на плошчу Свабоды. Тут таксама сабралося мясцовае кіраўніцтва і заслужаныя людзі горада над Дзвіной. Усе разам яны выканалі гімн горада Полацак (аўтар музыкі Тамара Гамановіч, аўтар словаў Алесь Аркуш). Напярэдадні тэкст гімна быў надрукаваны ў раённай газеце «Полацкі веснік». Падчас выканання гімна радкі тэкста з’яўляліся на вялікім экране. Супольнае спяванне стала своеасаблівым пралогам да галоўнай часткі ўрачыстасцяў на плошчы Свабоды.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік