Памежнікі станчылі пад песню „пра лабутэны”



У Гародні прайшоў парад вайсковых аркестраў памежных войскаў Беларусі. Сваё майстэрства жыхарам горада над Нёманам прадэманстравалі восем музычных калектываў з Берасця, Гомеля, Ліды, Гародні і іншых гарадоў краіны.

Як зазначае дырыжор аркестра Гарадзенскай памежнай групы капітан Сяргей Аляксеенка, аркестры прадстаўляюць на фестывалі разнастайныя праграмы, якія павінны зацікавіць аматараў духавой музыкі:

– Рэпертуар патрыятычнай накіраванасці, бо спаўняецца 75 год першых баёў на дзяржаўнай мяжы. Разбавім замежнымі творамі, я напісаў папуры на замежныя хіты. Стараемся спалучаць і класіку, і патрыятычныя песні, і замежныя хіты.

Галоўныя мерапрыемствы парада духавых аркестраў праходзяць у гарадзенскім парку Жылібера. Тут на працягу дня адбудуцца выступы ўсіх аркестраў. Яны паўдзельнічаюць у сямігадзінным музычным марафоне і  прадэманструюць пляц-канцэрты.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня