„Пазітыўныя” люкі ад Іны Болундзь



На вуліцах Берасця можна сустрэць рознакаляровыя люкі гарадской каналізацыі. Ідэя расфарбаваць іх прыйшла да Іны Болундзь, дзяўчыны, якая ў вольны час займаецца маляваннем.

???????????????????????????????

У асноўным гэтыя арт-аб’екты падабаюцца дзецям, сярод дарослых жа водгукі неадназначныя:

– Камусьці падабаецца, камусьці – не.  Адзін чалавек мне зрабіў заўвагу, што люкі нельга размалёўваць, бо НАТА ўбачыць размяшчэнне нашай каналізацыі. Гэта было сказана на поўным сур’ёзе.

Да Іны Болундзь ідэя пафарбаваць люкі прыйшла пасля таго, як яна вырашыла прынцяць удзел у адным з гарадскіх арт-праектаў. Зараз праект завершаны, але самі люкі можна пабачыць на вуліцах мікрараёну Вулька ды ў Цэнтры.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота аўтара