Першая прэзентацыя “Шляхоў Беласточчыны”



У Слоніме адбылася першая прэзентацыя кнігі Сяргея Чыгрына “Шляхамі Беласточчыны”, якая нядаўна выйшла з друку ў менскім выдавецтве “Кнігазбор”.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Перад прысутнымі выступіў аўтар кнігі, які распавёў пра лёсы беларусаў  Беласточчыны ў ХХ стагоддзі. Аўтар адзначыў, што новая кніга з’яўляецца працягам ранейшых выданняў пра беларускую Беласточчыну, пра тыя кнігі, якія ён напісаў. А гэта даволі нямала. Сяргей Чыгрын сабраў і выдаў спадчыну беларусаў Беласточчыны Станіслава Грынкевіча, Франука Грышкевіча, Уладыслава Казлоўшчыка – кніга “Вяртанне да сваіх” (Беласток, 1999), зборнік твораў Янука Дарашкевіча “Маркотныя зоркі” (Менск, 2014), кнігі “Беларуская Беласточчына” (Менск, 2008), “З беластоцкай зямлі” (Беласток, 2008) і іншыя. Пошукі звестак пра таленавітых беларусаў Беласточчыны працягваюцца.

Падчас прэзентацыі кнігі сваімі песнямі радаваў прысутных выдатны менскі бард Зміцер Бартосік.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара