„Песні дрыгвы” ў гарадзенскай „Крызе”



Вернісаж мастацкіх твораў „Песні дрыгвы”, як вобраза сучаснай Беларусі, адкрыўся ў гарадзенскай арт-галерэі „Крыга” вядомага менскага мастака Алеся Квяткоўскага.

P1210136

У галерэю прыйшлі калегі з Беларускага саюза мастакоў ды іншыя аматары мастацтва.

“Назва тэматычнай выставы мае філасофскі падмурак”, – кажа аўтар Алесь Квяткоўскі:

– Мы ўсе жывем у такім балоце, што далей ужо і не бачым, я ніякага выхаду не бачу – усё глыбей і глыбей. Але ж калі маляваць толькі чорнай фарбай – гэта таксама будзе ніяк.

Да выстаўленых твораў далучана адна карціна жонкі спадара Алеся Вікторыі. На вернісажы яна выканала пад гітару некалькі ўласных музычных твораў на словы беларускіх паэтаў.

Выстава мастака манументаліста Алеся Квяткоўскага працягнецца ў Гародні да 5-га верасня.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня