Пінск, якога яшчэ не бачылі



Упершыню публікуюцца ўнікальныя фотаздымкі палескай сталіцы. Аўтарства належыць паліцыянту Уладзіславу Дмоўскаму. Лёс аматара фатаграфіі склаўся трагічна. Ён пасля ўваходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь раздзяліў долю тысяч грамадзян — трапіў пад рэпрэсіі і загінуў у ссылцы. Пацярпела і ўся сям’я Дмоўскіх, але вярнуліся на роднае Палессе і засталіся жыць у Лунінцы. Бацькоўскія альбомы захаваў сын Мікалай Дмоўскі.

Паліцэйскі зрабіў шмат здымкаў, якія ўвекавечылі вобраз Пінска ў часы міжваеннай Польшчы. Таму аддаючы даніну павагі спачатку пазнаёмімся з аўтарам і ягонымі калегамі праваахоўнікамі 1920-30 гадоў.

На гэтых здымках мы спынімся, каб даведацца цікавую гісторыю

У міжваенны перыяд у Пінску было шмат бараў ды рэстарацыяў, але на дадзеных фота захаваны бар “Марское Вока”. Паб размяшчаўся на супрацьлеглым беразе Піны, паралельна каталіцкай семінарыі.

Піва, віно, гарэлка ліліся ракою, мужыкі ўпіваліся да страты прытомнасці. Паб высмоктваў у наведвальнікаў апошнія грошы. І вядома, як без гэтага – сюды цягнуліся прадстаўніцы прыгожага полу.

Напэўна, жонкі, п’янства яшчэ б маглі вытрымаць, але здрады мужа ці нават верагоднасць такога, зусім не. Захавальніцы сямейнага ачага звярталіся да біскупа пінскага, каб той прыкрыў паб, але духавенства не дало рады. Тады неабыякавыя пінчанкі адважыліся на дзёрзкі і небяспечны крок.

У адзін з вясёлых вечаркоў, некалькі жанчын на лодцы падплылі да паба ды падпалілі. Драўляная канструкцыя хутка згарэла. Знішчэнне “Марскога Вока” прайшло без ахвяраў.

«Марское Вока» трымаў марскі саюз

«Марское Вока» трымаў марскі саюз

Сетка пабаў была па ўсёй Польшчы

Сетка пабаў была па ўсёй Польшчы

Кухары і афіцыянты чакаюць “дарагіх” пастаяльцаў

Кухары і афіцыянты чакаюць “дарагіх” пастаяльцаў

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск