Пленэр разьбяроў па дрэве прайшоў у Віцебску



З усёй шматстайнасці формаў і відаў самавыяўлення нашыя продкі спрадвеку аддавалі перавагу разьбе па дрэве. Сёння гэта від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Сёлета ў рамках Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар” у Віцебску на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу „Залатое кальцо горада Віцебска „Дзвіна” ўпершыню праходзіў пленэр разьбяроў па дрэве. У ім удзельнічалі майстры з Беларусі, Расеі, Польшчы. Плануецца, што іх лепшыя працы ўпрыгожаць падворак «Залатога кальца Віцебска».

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік