Полацак адзначае сваё 1154-годдзе



З 27 траўня па 5 чэрвеня старажытны Полацак адзначае сваё 1154-годдзе. Галоўныя мерапрыемствы свята адбываюцца на плошчы Свабоды.
Традыцыйна ў суботу і нядзелю праходзіць на праспекце Францыска Скарыны «Горад майстроў» з арыгінальнай пляцоўкай разьбяроў па дрэве, выставамі, святочным гандлем.29 траўня адбылася ўрачыстая цырымонія прысваення імя Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, пісьменніка Алеся Савіцкага бібліятэцы-філіялу № 9 Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
У гэты дзень на плошчы Свабоды прайшоў рок-канцэрт, сярод іншых мясцовых рок-гуртоў выступіла і вядомая полацкая рок-каманда INDRA.

Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік