Полацкая мастацкая школа адзначае 30-годдзе



У Полацку адзначаюць 30-годдзе гарадской дзіцячай мастацкай школы. Для яе патрэбаў было выдзелена памяшканне ў навучальным корпусе гандлёва-тэхналагічнага каледжа. А праз 2 гады вызваліўся будынак на плошчы Свабоды, дзе раней размяшчалася ПТВ будаўнікоў. Старая камяніца выдатна падыходзіла для дзіцячай ўстановы адукацыі, аднак па генеральным плане, зацверджаным ў Маскве, яна павінна была пайсці пад знос. На яе месцы планавалася ўзвесці 13-павярховы жылы дом. У гістарычнай частцы горада такое ўварванне было недапушчальным. І супраць разбурэння старажытнай камяніцы выступіла мясцовая інтэлігенцыя. Буданак быў уратаваны, а неўзабаве атрымаў заслужаны статус помніка архітэктуры. Пасля рэканструкцыі і капітальнага рамонту, якія завяршыліся ў 1990 годзе, у камяніцу і пераехала мастацкая школа.

Polackaja_mast_shkola

Сярод выкладчыкаў школы, у розныя гады, былі такія вядомыя ў Беларусі мастакі як Сяржук Цімохаў, Аляксандр Канавалаў, Алег Елізараў. Сёння ўзначальвае педагагічны калектыў школы Наталля Анцімонава.

22 студзеня ў актавай зале Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася адмысловая ўрычыстасць з нагоды 30-годдзя Полацкай дзіцячай мастацкай школы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік