Пра Брусэль, Слонім і Дзятлава



Выйшаў з друку пяты выпуск “Інфармацыйнага бюлетэню”, які выпускае Слонімскі грамадскі цэнтр.

Бюлетэнь на сваіх старонках паведамляе аб дзейнасці сяброў Слонімскага грамадскага цэнтра. У прыватнасці, аб тым, што адбыўся дыскусійны форум на тэму мясцовага самакіравання ў Беларусі ў Еўрапейскім парламенце ў канцы красавіка і ў якім прынялі ўдзел і сябры грамадскага цэнтра са Слоніма. А таксама аб сустрэчы ў цэнтры ў Слоніме з дырэктарам інстытута Еўрапейскай трансфармацыі Андрэем Ягоравым, які распавёў слонімцам сваё бачанне сённяшняга стану адносін Беларусі з Еўразвязам, а таксама пра шляхі развіцця гэтых адносін.

На старонках свежага выдання чытачы знойдуць і шэрах іншых цікавых матэрыялаў і пра Дзятлаўшчыну, і пра Слонімшчыну: аб тым, што выйшла кніга Івана Шэгі “Пра краіну і пра нас”, пра тое, як грамадскія актывісты з Дзятлаўшчыны добраўпарадкавалі магілы забытых паэтаў-землякоў Гарасіма Праменя і Пятруся Граніта, аб тым, што ствараецца ў Слоніме база рэгіянальных праблемаў і г.д.

bul

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім