Прадзюсар з Іраку зняў кліпы ў Гародні



Здымачная група курдскага прадзюсара Шарана Алі Шарыфа з Іраку наведала Беларусь, дзе працавала над некалькімі кліпамі.

Частка здымкаў прайшла ў Гародні: у Парку Жылібера, ля Новага замку і на вуліцы Савецкай, піша t-styl.info.

https://www.youtube.com/watch?v=bda2pvbIDpI

Па словах прадзюсара, Беларусь абралі для здымак невыпадкова. Арабы лічаць нашу краіну вельмі прыгожай і выкарыстоўваюць беларускія краявіды ў музычных кліпах ужо цягам некалькіх гадоў. Напрыклад, мінулым летам быў зняты прыгожы і рамантычны відэакліп у Менску. У кліпе нават заграла дзяўчына-беларуска.

Чатыры кліпы, знятыя ў Гародні, выйшлі ў пачатку восені. Яны ўжо паспелі нашумець у краінах Блізкага Усходу. У пачатку 2016 года плануецца выпуск яшчэ некалькіх «гарадзенскіх» кліпаў.

https://www.youtube.com/watch?v=8ylaBhV6yPo

https://www.youtube.com/watch?v=-XrIC17KKS8

https://www.youtube.com/watch?v=YFe9Z3pvK1Q