Працягваецца прыём заявак на “Бардаўскую восень – 2015”



Прыём заявак на ўдзел у адборачным канцэрце „Бардасўкай восені – 2015” будзе доўжыцца да 10 верасня. Для ўдзелу ў адборачным канцэрце неабходна запоўніць анкету і даслаць яе разам з фотаздымкам і дэма-запісам на [email protected] пазней 10 верасня.

Сам канцэрт пачнецца ў сталічным бары “ДК” 13 верасня а 18-й гадзіне. Усе ўдзельнікі канцэрта прадставяць свае творы на суд прафесійнага журы і гледачоў.

Вынікам стане абвяшчэнне ўдзельнікаў конкурснай праграмы сёлетняга фэсту, якія пазмагаюцца за ўзнагароды “Бардаўскай восені 2015” на галоўнай фестывальнай сцэне ў Бельску Падляшскім.

11933459_996341860396940_5394167610552255436_n