Праваслаўная дабрачынная выстава “Кладзезь” у Гародні



Менскі Свята-Елізавецінскі манастыр зарганізаваў у Гародні праваслаўную дабрачынную выставу-кірмаш “Кладзезь, які будзе працаваць цягам бліжэйшых 10 дзён.

Як зазначае спецыяліст культурна-адукацыйных праграм Свята-Елізавецінскага манастыра Ганна Ткачова, сёлетняя выстава мае свае адметнасці, якія будуць цікавыя наведнікам:

– Ёсць дзве экспазіцыі, якія мы называем машынай часу. Скрыптура – стылізаванае майстэрства па перапісу рукапісаў пры манастырах, так яны выглядалі больш за тысячу гадоў таму. Таксама гэта тэатр “Батлейка”, які амаль 500 гадоў таму стаў прататыпам першай Бібліі, як мы кажам “жывой кнігі”.

Падчас правядзення выставы-кірмаша “Кладзезь” адбудзецца шэраг публічных лекцый і выступаў святароў, прысвечаных тэматыцы такіх вострых праблем грамадства, як алкагалізацыя насельніцтва і наркаманія. Сярод запланаваных мерапрыемстваў значыцца і сустрэча з пісьменніцай Таццянай Дашкевіч.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня