Праваслаўныя святкуюць Успенне праведнай Ганны



7 жніўня ў царкоўным календары Дзень Успення праведнай Ганны. На Падляшшы самым важным месцам у гэты дзень з’яўляецца Старакорнін.

DSC_3202

Тут праходзяць самыя ўрачыстыя святкаванні ў гонар жанчыны, якая нарадзіла Божую Маці. “Старакорнінская царква – гэта месца, дзе стагоддзямі людзі прыносілі свае малітвы,” – кажа настаяцель айцец Мікалай Маркевіч:

– Хто звяртаецца з малітвай да бацькоў Прасвятой Багародзіцы, тых яны ахоўваюць сваёй благадаццю. Рады, што ў гэты дзень мы збіраемся, што наша вера ад гэтага ўзмацняецца.

Святкаванні пачаліся ўжо ўчора ўвечары. Галоўная святочная літургія ў Старакорніне пачнецца сёння а 10-й гадзіне. Праводзіць службу будзе Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Польшчы Сава.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара