Прэзентацыя аднаго шэдэўра



У Нацыянальным мастацкім музеі стартаваў новы мастацка-музычны праект. Штомесяц ва ўстанове будзе прэзентаваны мастацкі твор. Серыя прэм’ер пачалася з вечарыны “Гетман-кларнэт” – прэзентацыі партрэта і музычнай спадчыны Міхала Казіміра Агінскага, дзядзькі знакамітага Міхала Клеафаса Агінскага. “Ідэя праекта – інтэграваць розныя віды мастацтва ў адным часе і прасторы,” – гаворыць музычны кіраўнік праекта, музыка Аляксей Фралоў:

– Зразумела, што партрэт Агігскага, які мы ведаем, класічны. Закцэнтаваць на ім увагу варта, але будуць прэзентаваныя і абсалютныя знаходкі – тое, што знаходзілася далёка-далёка на антрэсолях. Напрыклад, адзіны ў Беларусі твор шведскага мастака.

“А ў лістападзе адбудзецца невялічкая сенсацыя, і вы зможаце пазнаёміцца з Панятоўскім музыкам,” – дадаў Аляксей Фралоў. Мастацкая акцыя мае адбывацца штомесяц у суправаджэнні духавога аркестра Capella Academica і капэлы “Вытокі”. Арганізатары акцый абяцаюць гледачам шэраг сенсацыйных адкрыццяў, невядомых айчннаму гледачу з фондаў і запасьнікаў музея. Сачыць за афішай можна на адмысловым сайцэ музея.

Алесь Вайтовіч, Беларускае Радыё Рацыя