Прэзентацыя кнігі ’’Польшча- Беларусь. Агульная гістарычная спадчына’’



Вынікі сумеснага польска-беларускага праэкту ’’Польшча – Беларусь. Агульная гістарычная спадчына’’ былі прэзентаваныя ў берасцейскай абласной біблітэцы імя Горкага.

Ініцыятыва правядзення мерапрыемства належала Пасольству Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Дэпартаменту публічнай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.

Адзін з удзельнікаў праэкту, гісторык Аляксандр Вабішчэвіч адзначыў, што даведнікі дапамогуць сістэматызаваць працу з гістарычнымі крыніцамі для краінаў-суседак:

 – Значэнне такога праэкту – стварэнне дыдактычнага матэрыялу для будучых гісторыкаў і краязнаўцай, для пошуку архіўных матэрыялаў, як па тэме краязнаўча, так і па пошуку сваіх каранёў, свайго радаводу.  

Як падкрэсліў эксперт, даведнік у трох тамах будзе карысны для школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў па вывучэнні гісторыі Берасцейшчыны і Заходняй Беларусі 1920-1930 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце