Прэзентацыя ўнікальнай знаходкі XII стагоддзя



Падчас даследаванняў падмуркаў Спаса-Прэабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку была зробленая ўнікальная знаходка – віслая актавая пячатка Еўфрасінні Полацкай.

DSC002345474

 

Цяпер у фонах полацкага музея-запаведніка дзве віслыя пячаткі Еўфрасінні. Адну з іх знайшлі яшчэ ў 1998 годзе падчас раскопак пад кіраўніцтвам Сяргея Тарсава таксама на тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Але яе не маглі дакладна атрыбутаваць, бо з адваратага боку надпіс захаваўся фрагментарна. І толькі калі сёлета знайшлі яшчэ адзін асобнік пячаткі Еўфрасінні, па аналогіі атрыбутавалі і тую ранейшую знаходку.

У Полацку ў Мастацкай галерэі з нагоды Дня горада ўнікальныя гістарычныя артэфакты выстаўлены для агульнага агляду.

Беларускае Радыё Рацыя Фота Васіля Кроквы