Аўтограф-сесія кнігі Валерыя Гапеева „Ноч цмока”



Традыцыйныя беларускія вераванні – ці гэта сатанізм? У такім ключы ў сацыяльных сетках адбываецца гарачае абмеркаванне новага рамана пісьменніка з Івацэвічаў Валерыя Гапеева. На аўтограф-сесіі, якая прайшла ў сталічнай кнігарні “Галіяфы”, наш карэспандэнт пагутарыў з аўтарам кнігі “Ноч цмока”:

– Гэта першая ў маім жыцці аўтограф-сесія. Да гэтага ніколі не даводзілася праводзіць. Вельмі прыемна, што ўсё ж камусьці спатрэбілася, нехта прыйшоў, адгукнуўся. Ідэя кнігі – трэба ўзгадаць верш Марыі Мартысевіч “Нарадзі прэзідэнта”. У цэнтры сюжэта – легенда пра беларускага цмока. Я паслухаў этнографаў, якія сказалі, што літаратар мае права меркаваць пра нейкую легенду, інтэрпрэтаваць яе, як яму захочацца.

Раман Валерыя Гапеева “Ноч цмока” папярэдне друкаваўся з працягам у часопісе “Дзеяслоў”. Таму чытачы, якія прыйшлі на аўтограф-сесію, былі ўжо добра знаёмыя з творам.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара