“Пружанскі палацык” наведаў “Satyrykon”



У музеі “Пружанскі палацык” праходзіць прэстыжная міжнародная выстава карыкатуры “Satyrykon”. На выставе прадстаўлены найлепшыя працы ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу “Satyrykon” 2015 года. Выстава прыехала з польскага гораду Легніца, дзе ладзіцца звыш 30 гадоў. Арганізатарам выставы ў Беларусі з’яўляецца Ігар Паўлаў.

Кажа дырэктар музея “Пружанскі палацык” Юрый Зялевіч:

– Прадстаўлена амаль 70 твораў на розную тэматыку. Гэта сучасная карыкатура сатырычнага накірунку. Конкурс праводзіўся па адной вялікай тэме: энтузіязм. І тут на многіх творах можна пабачыць гэтае слова. А ў гэтым годзе ўжо тэма такая вялікая: зло.

IMG_3331

Паводле Юрыя Зялевіча, музейная выстава добра ўпісалася ў мастацкую прастору “Пружанскага палацыку”. Арганізатары запрашаюць не толькі пружанцаў, але ўсіх жыхароў рэгіёну прыйсці і паглядзець еўрапейскую карыкатуру.

Цалкам матэрыял слухайце у далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны