Прыгожая інфаграфіка пра паходжанне моваў



Дрэвападобныя графікі – выдатны спосаб паказаць іерархію і сувязі паміж аб’ектамі. А калі да працы падыходзяць крэатыўна – звычайная схема ператвараецца ў твор мастацтва.

196

Беларуская мова ўваходзіць у індаеўрапейскую моўную сям’ю, славянскую групу, усходнеславянскую падгрупу. Яна з’яўляецца старажытнапісьменнай, бо гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за 10 стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV-XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім, і была канчаткова сфармулявана ў канцы XIX-XX стагоддзяў.

Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:

– Праславянскі (да 13 ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы.

– Старабеларускі (13-18 ст.): абмяжоўваецца узнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі і практычным знікненнем старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.

– Новабеларускі, або сучасны (з пачатку 19 ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.

sssscomic.com