“Прыродны азбукоўнік” ад Уладзіміра Ягоўдзіка



Менскае выдавецтва “Народная асвета” 1000-м накладам выпусціла ўнікальную кніжку беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка “Прыродны азбукоўнік”. Гэты азбукоўнік, як піша сам аўтар, “складзены для чытачоў: для дзяцей і для бацькоў – маіх даўніх сябрукоў, што не крыўдзяць птушку, звера, у дабро і казкі вераць”.

У алфавітным парадку аўтар кнігі вельмі коратка, але цікава і займальна апісвае прыроду: гэта, найперш, звяроў і птушак. Напрыклад, вось як Уладзімір Ягоўдзік кажа пра куніцу: “Куніца-куня – спрытная ласуня. У куніцы мала сяброў, бо яна палюе на вавёрак і зайцоў”.

Кніга “Прыродны азбукоўнік” прыгожа аздоблена фотаздымкамі беларускіх фотамайстроў Ігара Бышнёва, Мікалая Гулінскага і Сяргея Чарапіцы.

^62B54F96D6C7D0BB0EEFDFF5FC845D9B0794F4901F3351A323^pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя