Пяты этна-фестываль “Вераснёвым днём у рэўні”



У вёсцы Залессе Кобрынскага раёна прайшоў пяты этна-фестываль “Вераснёвым днём у рэўні”. Галоўнай тэмай сёлетняга свята стала традыцыйнае вяселле, вакол якой і будаваўся рэпертуар фальклорных калектываў.

IMG_6389_s

Сёстры Лук’яновіч з вёскі Леснікі прадэманстравалі, як дзяўчаты калісьці рыхтавалі вэлюм для маладой і ўпрыгожванні для каравая. Калектывы “Хмелеўскія валацугі”, “Чабатухі”, гурты з Дзятлавіч і Тэўляў асвяжылі ў памяці гасцей даўнія вясельныя песні. Пра тое, што рэкантрукцыя вяселля ўдалася, сведчыць кіраўніца калектыва “Жэмэрва” са Студзіводаў Ганна Фіёнік:

 – Вельмі багатае вяселле атрымалася, бо тут з розных бакоў – Лунінеччына, Кобрыншчына, Піншчына, Драгіческі раён. Вельмі багата. Так што можна было паглядзець і параўнаць – як у розных раёнах спяваюць песні, як абрады праходзяць. Параўнаць з нашым – падляшскім.

 Фестываль “Вераснёвым днём у рэўні” праходзіць штогод у Залессі, на сядзібе ўраджэнца вёскі Аляксандра Быцко. Гэта даніна памяці продкам з боку Аляксандра і яго жонкі Ларысы, а таксама спроба ажывіць жыццё ў невялікім Залессі.

Алеся Лугавая, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.