Пяты фэст вулічнага мастацтва адбудзецца 25-26 чэрвеня



Ужо ў гэтыя выходныя цэнтр Гародні ператворыцца ў тэатр. На вуліцы Савецкай і парку Жылібера свае прадстаўленні пакажуць вулічныя тэатры, а іншыя напрамкі мастацтва гараденцы і госці Гародні змогуць пабачыць на адмысловых пляцоўках. Людзі, што цікавяцца гісторыяй Гародні, пабачаць выступы праекта „Жывая гісторыя”.

Чым адметны гэты фэст слухачам нашага радыё распавяла яго арганізатарка Настасся Роўба:

 – У гэтым годзе на фестывалі вулічнага мастацтва новымі ўдзельнікамі ў нас будуць: прадстаўнік Украіны, тэатр танца з Кіева, і менскі эксперыментальны тэатр, якія будуць ладзіць па некалькі спектакляў у дворыках.  Гэтым адрозніваемся ад мінулага году. А сам фестываль – паказ таго, якім чынам жывуць вулічныя артысты, вулічныя музыкі.

Мінулагодні фэст вулічнага мастацтва сабраў на сваіх пляцоўках некалькі тысяч жыхароў і гасцей горада. Асноўная праблема сённяшняга V вулічнага фэста мастацтва амаль у поўнай адсутнасці спонсараў. Арганізатарамі фэсту сёлета выступаюць гарадзенскі «Цэнтр культуры », вулічны тэатр Ergo bibamus, а таксама культурна гістарычны праект«Жывая гісторыя».

25_n

Беларускае Радыё Рацыя