Пётр Клюеў: Сваю беларускасць нясу ў шырокі свет



Беларусы скараюць украінскае тэлешоу. «Х-фактар даў мне магчымасць паказаць сваю шчырую беларускаць,» – кажа Пётр Клюеў, які нядаўна ў складзе гурта «Амплітуда смеласці» прайшоў у другі тур папулярнае перадачы.

– Зараз у нас настолькі сацыяльна-вострая сітуацыя, ва Усходняй Еўропе, што мы не маем права граць кагосьці, нам трэба быць сабой. Гэта адзін з маіх ладаў жыцця – беларускасць, гэта не нейкі фанатызм, гэта элементарна быць звычайным грамадзянінам. Праз дэнацыяналізацыю у свой час людзі адвыклі ад гэтага. Я проста, як еўрапейскі чалавек, да гэтага прыйшоў эмпірычным жыццёвым шляхам, вось і ўсё, і гэта стараюся несці праз сваю музыку.  

На думку музыкі, калі песні на беларускай мове будуць больш папулярныя ва Украіне, Расеі ды іншых краінах, то на іх звернуць увагу і ў Беларусі. Акрамя Клюева, у тэлешоў Х-фактар удзельнічаюць вакаліст Уладзімер Казлоў з гурту „Рэлікт”, джазмэн Павал Аракелян, спявачка Берта.

Беларускае Радыё Рацыя