Раксана Брадовіч – пераможца фестывалю імя Чэслава Немэна



Адзінаццацігадовая Раксана Брадовіч з “Песняй драўляных лялек” стала пераможцай чацвёртага фестывалю польскай песні імя Чэслава Немэна, які адбыўся ў Гародні. Другое месца заняла Дар’я Слесарчык і трэцяе – Вікторыя Касянік.

У фестывалі, які традыцыйна арганізуецца грамадскім аб’яднаннем “Polska Macierz Szkolna” прынялі ўдзел больш за 30 выканаўцаў з усёй Беларусі.

На думку заснавальніка фестывалю і яго ідэйнага натхняльніка Войцеха Муліка, ў Беларусі з’явілася цудоўная магчымасць для польскай песні перажыць своеасаблівы рэнесанс:

 – Польская песня адраджаецца на гэтых тэрыторыях, становіцца папулярнай. Удзельнікі фестывалю адчуваюць еднасць з польскай культурай.

Фестываль польскай песні імя Чэслава Немэна ладзіцца перад усім для дзяцей і моладзі сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту – навучэнцаў польскіх школ ў Беларусі.

Арганізатары не супраць пашырыць не толькі яго геаграфію, але і ўзровень: ужо з наступнага году будуць адбывацца кваліфікацыйныя праслухоўванні, а ў гала–канцэрце здолее прыняць удзел абмежаваная колькасць маладых выканаўцаў.

Беларускае Радыё Рацыя