„Расспяваны Гарадок” – 60 гадоў з песняй



У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку юбілей 60-годдзя дзейнасці адзначыў калектыў беларускай народнай песні „Расспяваны Гарадок”.

З гэтай нагоды прайшоў адмысловы канцэрт.

„Мы – адзін з першых непрафесійных калектываў беларускай песні, які з’явіўся на Падляшшы”, – кажа Ірына Паўлючук, якая адзіная спявае ў ім з самога пачатку:

– Першы канцэртбыў на рынку Касцюшкі ў Беластоку – спявалі песню па-беларуску. І там заваявалі першае месца, атрымалі грошы, купілі матэрыял на сукенкі. Я не ведаю: адкуль сілы бяруцца, я зараз 80 гадоў мела, але мяне цягне.

Калектыў „Расспяваны Гарадок” заснавала Ніна Мушынская. З 2001-га году музычным кіраўніком групы з’яўляецца Віктар Маланчык з Гародні.

Давід Гайко,  Беларускае Радыё Рацыя