“Раз-моўі…” Зьніча да з’езду пісьменнікаў



У суботу, 4 сакавіка, у Менску адбудзецца ХVII справаздачна-выбарчы з’езд грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Да гэтага мерапрыемства паэт Зьніч, якія жыве ў Жыровічах на Слонімшчыне, напісаў і падрыхтаваў вялікую падборку сваіх новых паэтычных твораў пад агульнай назвай “…Раз-моўі…”. 19 новых вершаў ён выдаў не зборнічкам, а лістоўкай у Слонімскай друкарні. Наклад гэтых паэтычных лістовак ажно 5 тысяч асобнікаў. Падчас з’езду яны бясплатна будуць раздадзены ўсім пісьменнікам і гасцям.

Свае новыя паэтычныя творы Зьніч прысвяціў Беларусі, нацыянальнай ідэі, нацыянальнаму багаццю, адносінам Беларусі і Еўропы, а таксама постславянскай прасторы і хрысціянству:

Жыві, Беларусь, кветка ў Садзе Гасподнем, —

Сымфоніі Боскай адметны матыў…

…малітвай і працай – давеку нязводнай –

Прымі – ураджай нашых сэрцаў і ніў…

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя