Размова пра мінулае ў гарадскім асяроддзі



„Праца з мінулым у гарадскім асяроддзі: спецыфіка Беларусі’” – сустрэча пад такой назвай адбылася ў берасцейскай творчай прасторы незалежнага тэатру ’’Крылы Халопа’’.

Удзельнікі шукалі адказ на такое пытанне, што значыць адчуванне адсутнасці гісторыі, як гэта прымаць і што рабіць з тымі каштоўнасцямі, якія засталіся, – распавёў лектар Аляксей Братачкін:

– Я прыехаў дзеля таго, каб расказаць пра тое, што такое праца з мінулым у гарадской прасторы. Як гісторыку мне цікавыя пытанні палітыкі памяці і таго, што адбываецца з гарадской прасторай у Беларусі. І ёсць шэраг праблем, якія мяне таксама цікавяць, гэта – што мы павінны рабіць з савецкім мінулым у нашай гарадской прасторы, якія яшчэ ёсць месцы памяці акрамя савецкіх.

У ходзе лекцыі асноўная ўвага была нададзена апісанню агульных праблем гістарычнай памяці ў Беларусі і таму, як наша гістарычная памяць рэпрэзентуе ў канкрэтных аб’ектах ў гарадской прасторы. Сустрэча прайшла ў межах праекту ’’Еўрапейскае кафэ’’.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце