Роднае слова гучыць у Гародні



“Размаўляй са мной па-беларуску!” – такая музычна-паэтычная вечарына, прысвечана роднай мове, адбылася ў горадзе над Нёманам.

Зоркай вечару стала бард Таццяна Салаўёва, якая на працягу многіх гадоў працуе над музыкай да твораў беларускіх паэтаў:

– Штодзённа я не карыстаюся беларускай мовай, я валодаю не адной мовай, таму для мяне кожная мова – гэта нейкі іншы вобраз сябе. Калі я размаўляю па-беларуску – гэта я адна, калі размаўляю па расейску – гэта я другая, па-ангельску – гэта я трэцяя, па-французску – гэта я чацьвёртая, і так далей. 

Падчас вечарыны “Размаўляй са мной па-беларуску!” у падтрымку роднай мовы выступілі таксама беларускія паэты Гарадзеншчыны.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара