Руслан Вашкевіч наладзіў у Полацку «Культпралёт»



Адзін з самых скандальных, актуальных і канцэптуальных мастакоў Беларусі Руслан Вашкевіч адкрыў сваю выставу ў Полацкай карціннай галерэі. Гэта ўжо другі паказ твораў Вашкевіча ў Полацку.

DSC01495

Мастак кажа, што яму падабаецца рабіць канцэптуальныя выставы ў строгім амаль акадэмічным будынку полацкай галерэі, які некалі належыў Полацкай езуіцкай акадэміі.

– Менавіта традыцыйная, музейная, трывалая архітектура, вось гэтыя ціхія залы, высокія столі, вось гэтая сур’ёзная, акадэмічная атмасфернасць – яна стварае новыя сэнсы. Некаторыя свае працы я выстаўляю ў розных месцах і ўжо не першы раз, але тут яны працуюць зусім інакш. Як раз канфлікт месца і мастацтва здольны выклікаць нават у старых працах абсалютна новыя асацыяцыі, новыя абстрактныя шэрагі. Мне гэта вельмі падабаецца.

Полацкая выстава мастацкіх праектаў Руслана Вашкевіча называецца «Культпралёт». Яна размясцілася ў двух залах. У першым мастак паказвае свае ремінісцэнцыі на сусветную класіку жывапісу. А ў другім любы жадаючы мае магчымасць расфарбаваць малюнак мастака на паперы, як бы робячыся яго сааўтарам.

DSC01522

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя