Пашу Грына запрасіла “Мроя-тур”



У суботу, 18 чэрвеня, у Слоніме ў цэнтры горада на пешаходнай вуліцы каля драмтэатра людзі спыняліся, каб паслухаць песні, якія пад гітару спяваў Паша Грын. Ён упершыню прыехаў у Слонім, каб парадаваць гараджан сваімі песнямі і ігрой на гітары.

Адны сядзелі і слухалі барда, іншыя гараджане, хоць кудысьці і  спяшаліся, але спыняліся каля музыкі.

Спакойная музыка і песні абуджалі стары горад над Шчарай, надаючы яму еўрапейскую афарбоўку. Гэты канцэрт у Слоніме наладзіў для сваіх землякоў мясцовы прадпрымальнік Уладзімір Лазар. Пятнаццаць гадоў таму ён адкрыў у Слоніме сваю прыватную фірму па перавозцы пасажыраў, якую назваў “Мроя-тур”. Гэта адна з лепшых фірмаў на Слонімшчыне па перавозцы пасажыраў па рэспубліцы. Дарэчы, Уладзімір – шчыры мецэнат. Ён штогод дапамагае інвалідам, старым людзям і дзецям-сіратам.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара