“Сэкс мне не патрэбны” – у гарадзенскім “Доме 46”



Эскіз да спектакля “Сэкс мне не патрэбны” адбыўся з аншлагам у гарадзенскай творчай прасторы “Дом 46”. Прадстаўленне маладога беларускага драматурга Лёхі Чыканаса увайшло ў шорт-спіс фестывалю маладой драматургіі #Любимовка2016 і было ўпершыню паказана ў Гародні.

s1

Распавядае Лёха Чыканас:

– П’еса з’явілася ў гэтым годзе пад уплывам ад працэса над Ганнай Стаблфілд у ЗША. Гэта прафесарка ўніверсітэта, якая працавала з хворымі людзьмі і была так званай пасярэдніцай паміж светам і людзьмі, якія з-за праблем не могуць добра размаўляць, уступаць у стасункі.

Дырэктарка творчай прасторы “Дом 46” Яўгенія Рамановіч:

– Нам трэба даць магчымасць паказваць беларусам сваю творчасць. Узнікае канкурэнцыя ў тэатраў і трэба крыху варушыцца.  

Спектакль быў падзелены на вызначаныя часткі, і акторамі былі не толькі два персанажы на імправізаванай сцэне, але і гледачы ў зале. Творчая прастора „Дом 46″ плануе паказаць гарадзенцам розныя віды тэатральнай альтэрнатывы. Наступнае прадстаўленне адбудзецца 1 снежня 2016 году.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня