“Сіла абстракцыі” ў Берасцейскай крэпасці



Праект пад назвай «Сіла абстракцыі» прадставілі ў мастацкім музеі ў берасцейскай крэпасці.

сила-абстракции_А3.cdr

На адной пляцоўцы тут прэзентавалі свае працы польскія мастакі — Барташ Какасіньскі, Гжэгаш Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла Рагуцка і Ірміна Стась. У калекцыі – каля двух дзесяткаў прац выкананых у розных тэхніках.

Куратар выставы Міхал Яхула перакананы, што ўсіх іх аб’ядноўвае той перыяд часу, у які яны нарадзіліся, і які мог сфармаваць іх светапогляд:

— Усе яны нарадзіліся у сярэдзіне 80-х гадоў, і, хоць яны не ў адной мастацкай групе, паміж імі існуе моцны дыялог — усе яны займаюцца асбтракцыяй у мастацтве і гэтая тэма стала асноўным элементам нашай выставы.

Сярод арганізатараў выставы «Сіла абстракцыі’» – Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці, Галерэя Ле Гуэрн, Польскі інстытут у Менску і філіял берасцейскага абласнога краязнаўчага музею – мастацкі музей у берасцейскай крэпасці.

Экспазіцыю можна паглядзець да 25 лістапада.

iza_ragucka__ya___dreva_ii__2012__transfertnaya_papera_na_palatne__70_x_140_cm

Iза Рагуцка, Я – дрэва II, 2012, трансфертная папера на палатне, 70 x 140 cm

pavel_matyshe_sk___separacyya_4__2013__tehn_ka_zmeshanaya__64_x_55_x_9_cm

Павел Матышэўскі, Сепарацыя 4, 2013, тэхніка змешаная, 64 x 55 x 9 cм

 

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фоты: instpol.by