Скульптар працуе над помнікам герба Слоніма



Слонімскі скульптар Леанід Богдан задумаў стварыць помнік герба горада Слоніма. Герб – геральдычны сімвал горада, ён быў нададзены Слоніму каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 4 студзеня 1591 года: «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс” у лапах».

Леаднід Богдан ужо зрабіў серыю невялікіх сувенірных гербаў Слоніма. Цяпер пачаў працу над вялікім макетам помніка з надзеяй, што да яго прыслухаюцца райвыканкамаўскія чыноўнікі і герб горада будзе з цягам часу ўстаноўлены ў горадзе над Шчарай.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара