Скульптура Ісуса Уладара Сусвету для касцёла ў Бабруйску



Фігура Ісуса Уладара Сусвету з дрэва павінна быць усталявана ў бабруйскім касцёле. Яе аўтар Казімір Місюра – вядомы майстар-разьбяр з Варанова. Летась ён для гэтага храму  зрабіў скульптуру Маці Божай Будслаўскай: трансфармаваў вядомы абраз у пластыку. Цяпер  для іншага нефу алтара ён падрыхтаваў наступную фігуру.

P1220543Чаму майстар з Гарадзеншчыны вырашыў звязаць сваю працу з цэнтральнай Беларуссю, расказвае сам Казімір Місюра:

– Ксяндзы з Бабруйска звярнуліся да нашага паважанага ксяндза-пробашча Яна Кучынскага, і той параіў ім прыехаць да мяне. А, па-другое, я сам калісьці вучыўся ў Бабруйску і скончыў там мастацкую вучэльню. Гэтая прапанова мне спадабалася, бо праз столькі гадоў мае рукі зноў вярнуліся ў гэты горад, але ўжо ў іншы будынак – больш важны.

Фігура Ісуса Уладара Сусьвету пасля кансервацыі і пафарбоўкі будзе ўсталявана ў левым  нефе храма Беззаганнага зачацця Панны Марыі.  Плануецца, што ўжо на свята Вялікадня 27-га сакавіка яна зойме сваё пачэснае месца. Майстар Казімір Місюра ўжо 15 год займаецца разьбярствам для каталіцкіх храмаў Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара