Скульптуры з алебастры з вёскі Галубічы



30 гадоў споўнілася народнаму клубу “Крыніца”, што ў Глыбокім. У яго склад уваходзіць 35 майстроў, якія займаюцца рознымі відамі творчасці. Ала Арцімовіч з вёскі Галубічы з’яўляецца сябрам клуба толькі другі год, але яе працы ўжо выстаўляліся на некалькіх выставах у Глыбокім і Віцебску. Яе прысядзібны ўчастак застаўлены скульптурамі, а ў хаце стаіць Дзева Марыя ростам з чалавека, на выраб якой пайшло чатыры месяцы:

– Хоць і нутро яе – пенапласт, каб трохі лягчэйшая была, але ўсё роўна вельмі цяжкая. Калі робіцца скульптура, то рукамі выгладжваецца, у пальчатках няма як, бо рукамі павінен адчуваць гэта ўсё. Выраблялася яна з крывёю, рукі параз’ядала вапнай і скура сцёрлася.

Выраб скульптур з алебастры для жанчыны з вёскі – вельмі дарагі від творчасці, але Алу Арцімовіч гэта не палохае. Шмат розных задумаў у майстрыцы і надалей, у бліжэйшы час яна марыць закончыць каталіцкі абраз.

Беларускае Радыё Рацыя