Сланімчанка вышывае беларускія вершы



Сланімчанка Марына Робец працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Слонімскага дзяржаўнага прафесіянальна-тэхнічнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці. У вольны час яна любіць вышываць розныя беларускія краявіды, а таксама вершы беларускіх паэтаў.

img_1896

img_1902

img_1903

img_1904

img_1906

Вышыта ўжо шмат паэтычных радкоў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера і іншых паэтаў. Вышываныя карціны вершаў Марыны часта можна ўбачыць на розных выставах і фестывалях. Людзі не толькі знаёмяцца з творчасцю мастачкі, але і з радасцю чытаюць вышытыя беларускія вершы.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара