Слонімская “Ноч музеяў”



Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Язэпа Стаброўскага падтрымаў міжнародную акцыю “Ноч музеяў” і наладзіў сваё музейнае мерапрыемства. Гэта ўжо не першы год як музей у Слоніме адзначае цікавае свята. І з кожным годам яно становіцца ўсё больш масавым і разнастайным.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У мінулую суботу, 21 траўня, “Ноч музеяў” пачалася каля музея на спецыяльнай пляцоўцы з арлом. Мясцовыя юныя артысты паказалі вясёлую праграму “Рытмы часу” з песнямі і танцамі.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У гэты вечар працавалі выставы “Рэдкая кніга і ікона”, рэтра-інсталяцыя “Фота на памяць”, адбылася прэзентацыя фотавыставы Дзмітрыя і Вольгі Наўгародскіх, прысвечаная вяселлю, і шэраг іншых добрых спраў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара.